Якасьць вады ў Заводзкім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Менску вярнулася ў норму пасьля аварыі на магістральным водаправодзе, якая адбылася 26 верасьня.
30 верасьня спэцыялісты санітарна-эпідэміялягічнай службы Менску разам з супрацоўнікамі «Менскводаканалу» ўзялі пробы пітной вады для лябараторных дасьледаваньняў на аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры і ў жылых дамах «у зоне ўплыву аварыі» ў Заводзкім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Менскую
«Па стане на 14.00 30.09.2024 усе адабраныя з вонкавай сеткі водазабесьпячэньня пробы вады адпавядаюць патрабаваньням гігіенічных нарматываў па дасьледаваных паказчыках бясьпекі па хімічным складзе і па паказчыках мікрабіялагічнай бясьпекі», — запэўнілі ў Менскім гарадзкім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі.
- Увечары 26 верасня 26 верасьня ў ў Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім раёнах Менску ўзьніклі праблемы з водазабесьпячэньнем у сувязі з пашкоджаньнем магістральнага вадаводу. Аднаўляць падачу вады ў дамы пачалі бліжэй да паўночы.
- 27 верасьня пачала паступаць інфармацыя аб пагаршэньні якасьці вады ў гэтых трох раёнах Менску. Пасьля аднаўленьня водазабесьпячэньня аварыйныя брыгады ў праблемных раёнах гораду адразу арганізавалі прамываньне асобных участкаў сетак водазабесьпячэньня.
- Менскія санітарныя ўрачы рэкамэндавалі жыхарам пацярпелых раёнаў не выкарыстоўваць ваду з-пад крана для гатаваньня ежы і прыняцьця душа, а замест гэтага выкарыстоўваць падвозную ці бутэляваную ваду.