Абмяркоўваем ў «ПіКу Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярына Дзяйкалай.
Апрача таго, на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку Беларусь прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідаркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў?
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Дзяйкала: Гэта сур’ёзная справа. Зварот дзяржавы ў Міжнародны крымінальны суд — гэта важны крок. Ніаводная дзяржава на гэта не пайшла б, калі б там ня было ніякіх сур’ёзных падставаў. Безумоўна, яны ёсьць. Гэта артыкул 14-ы Статуту МКС, які дазваляе любой дзяржаве-удзельніцы перадаць пракурору інфармацыю з просьбай расьсьледаваць нейкую справу. У нашым выпадку размова ідзе пра злачынствы рэжыму, якія маюць частковы эфэкт на тэрыторыі Літвы. Але яны масавыя і сыстэмныя, бо гэта палітыка дзяржавы.
Турарбекава: Ня думаю, што для Лукашэнкі гэта справа стварае пагрозу, але пэўныя пытаньні ўзьнікаюць. Яны маюць непрадказальны характар. Нездарма ён сустракае сваіх сяброў, якіх ужо няма на гэтым сьвеце, як Кадафі. У адносінах Каадафі былі розныя прэтэнзіі і іх давялося задавальняць. Была даказаная датычнасьць падначаленых Кадафі да тэрактаў і гэта абышлося лібійскаму ўраду ў мільярдныя кампэнсацыі. Сам жа Кадафі ня змог ўратаваца ад унутраных сатрасеньняў. Думаю, што Лукашэнка адчувае гэта як кепскі знак і сыгнал. Зь міжнароднага пункту гледжаньня, асяродзьдзе становіцца для яго больш варожым і праблемным. Гэта для яго нэгатыўны сыгнал.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.