Паўтонныя расейскія кіраваныя авіябомбы зьнішчаюць дамы ў Запарожжы
Выратавальнікі эвакууюць з пашкоджанага дому параненую жанчыну. Расея нанесла ўдар раніцай, калі большасьць жыхароў Запарожжа яшчэ спалі.
14-гадовы Ўладзіслаў стаіць каля кватэры сваёй сям'і ў Запарожжы пасьля таго, як у яе пацэліла расейская авіябомба.
Улады Запарожжа заявілі, што раненьні атрымалі 16 чалавек у трох раёнах горада, у тым ліку 17-гадовы хлопец і 8-гадовая дзяўчынка. У лякарні застаюцца дзьве жанчыны.
Мяркуюць, што Расея выкарыстала кіроўныя бомбы FAB-500 савецкай распрацоўкі вагой 500 кіляграм, аснашчаныя плянуючым крыламі і спадарожнікавай навігацыяй.
Жыхары пакідаюць пашкоджаны бомбай дом.
Параненая жыхарка Запарожжа ў выніку расейскай атакі 29 верасьня.
Выратавальнікі ліквідуюць наступствы пажару на месцы выбуху ў Запарожжы.
Завалы пасля выбуху ў Запарожжы. Горад знаходзіцца на паўдёнвым усходзе і зьяўляецца важным лягістычным цэнтрам Украіны. Расея атакуе яго амаль кожны дзень.