Ізраільскія вайскоўцы заявілі ў нядзелю, што яны забілі яшчэ аднаго высокапастаўленага кіраўніка «Хэзбалы» ў выніку авіяўдару, калі лібанскія ўзброеныя групоўкі атрымалі сэрыю разбуральных удараў.
Вайскоўцы Ізраіля адзначылі, што Набіль Каук, намесьнік кіраўніка Цэнтральнай рады «Хэзбалы», быў забіты яшчэ ў суботу, 28 верасьня. Непасрэдных камэнтароў ад «Хэзбалы» не было, і невядома, дзе быў нанесены ўдар, піша Associated Press.
Некалькі высокапастаўленых камандзіраў групоўкі былі забітыя ў выніку ізраільскіх удараў за апошнія тыдні, у тым ліку заснавальнікі, якія дзесяцігодзьдзямі пазьбягалі сьмерці або затрыманьня і былі блізкія да самога Хасана Насралы — лідэра групоўкі, забітага пры авіяўдары 28 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць Хасана Насралы стала значным ударам па «Хэзбале» і яе саюзьніку Ірану. Першыя водгукі экспэртаў«Хэзбала» Злучаныя Штаты лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой чорны сьпіс толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама зьяўляецца часткай так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асоб і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.
29 верасьня «Хэзбала» пацьвердзіла, што яшчэ адзін вярхоўны камандзір, Алі Каракі. Імаверна, ізраільскія вайскоўцы атрымалі зьвесткі пра месца пад зямлёй, дзе для абмеркаваньня плянаў і стратэгі зьбіраліся кіраўнікі «Хэзбалы».
Раней «Хэзбала» стала мішэньню атакі на яе пэйджары і рацыі, у якой вінавацяць Ізраіль. Хваля ізраільскіх авіяўдараў па большай частцы тэрыторыі Лібану прывяла да гібелі па меншай меры 1030 чалавек — у тым ліку 156 жанчын і 87 дзяцей — менш чым за два тыдні, паводле даных Міністэрства аховы здароўя Лібану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль нанёс ракетны ўдар па штаб-кватэры «Хэзбалы» у Бэйруце. Паведамляюць пра вялікую колькасьць ахвяр