Дата дня
29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных».
Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.
Дзень у гісторыі
1772 — першы падзел Рэчы Паспалітай зацьверджаны Соймам.
1872 — адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя.
1938 — падпісаная Мюнхэнская дамова. Італія, Вялікая Брытанія і Францыя пагадзіліся, каб Нямеччына анэксавала Судэцкую вобласьць Чэхаславаччыны.
1939 — зьнішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991 годзе).
1941 — адбыўся масавы расстрэл нацыстамі цывільных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах Кіева).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Ізраілю ўпершыню падчас вайны наведвае Кіеў, каб «падтрымаць Украіну ў цяжкую хвіліну»У гэты дзень нарадзіліся
106 да н. э. — Гнэй Пампэй Вялікі, рымскі палкаводзец і неаднаразовы консул рэспублікі.
1547 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.
1823 — Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.
1866 — Міхайла Грушэўскі, украінскі гісторык, старшыня Цэнтральнай Рады.
1880 — Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.
1891 — Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадзкі дзеяч, міністар сельскай гаспадаркі ўраду БНР.
1901 — Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай фізыкі.
1904 — Леў Голуб, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст Беларускай ССР.
1912 — Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.
1923 — Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец, крытык.
1943 — Лех Валэнса, заснавальнік польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», а пазьней прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
1946 — Іван Гайшун, матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
1958 — Адам Глобус, пісьменьнік і мастак.
1959 — Вітаўт Мартыненка, музычны крытык і журналіст, удзельнік нацыянальнага адраджэнскага руху 1980-х гадоў.