Алег Грузьдзіловіч прэзэнтаваў дзіцячую кнігу «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы». Фотарэпартаж
Журналіст, былы палітзьняволены Алег Грузьдзіловіч прэзэнтаваў у Вільні ў гасьцёўні Рады культуры новую дзіцячую кнігу «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы».
Кніга журналіста Свабоды «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» складзена зь дзіцячых вершаў, напісаных для ўнукаў у турме, якую ўлады нядаўна закрылі. Галоўны пэрсанаж — дзядзя Віця. Такі псэўданім аўтар абраў, бо, паводле яго, лепш за ўсё рыфмуецца
Вершы і малюнкі пра арыштанта «дзядзю Віцю», што ўвайшлі ў гэтую кнігу, журналіст напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру
«На „Валадарцы“ я пачаў ліставацца ня толькі са сваёй жонкай і дарослымі дзецьмі, але і з унукамі. На той момант у мяне было іх чацьвёра, а цяпер пяцёра. Я склаў шасьцірадкоўе пра турэмную „кармушку“, і мне прыйшла ідэя пра ўмоўнага „дзядзю Віцю“, які трапіў на „Валадарку“ і перажывае ўсё гэта», — распавядае Алег Грузьдзіловіч
Выдавец кнігі Яраслаў Іванюк. Кніга выйшла у беластоцкім выдавецтве «Камунікат»
Алег Грузьдзіловіч паказвае арыгіналы вершаў, напісаных за кратамі
Жонка Алега Грузьдзіловіча Марьяна на ягоны дзень нараджэньня раздрукавала малюнкі і павесіла на сьценах кватэры, дзе яны цяпер жывуць. На пачатку 2024 году журналіст падумаў, што зь імі трэба нешта рабіць. Падштурхнула й інфармацыя пра хуткае закрыцьцё «Валадаркі». Тады аўтар дапісаў да вершаў тлумачальны тэкст і аддаў кнігу на азнаямленьне ў выдавецтва
Падчас прэзэнтацыі Алег Грузьдзіловіч паказаў, як на Валадарцы разразалі хлеб з дапамогай ніткі
Мовазнаўца Вінцук Вячорка
Алег Грузьдзіловіч разам з выдаўцом кнігі Яраславам Іванюком
Псыхоляг Вольга Вялічка, аўтарка ўступу да кнігі Алега Грузьдзіловіча
Агулам у кнізе 28 вершаў, зь якіх толькі адзін напісаны на волі, але яго задума таксама зьявілася ў турме. Як кажа Алег Грузьдзіловіч, у турме празь зьмест не было б ніякіх шанцаў адправіць яго праз краты на волю
Кніга адрасаваная дзецям, але «пэўныя асаблівасьці дзецям мусяць растлумачыць бацькі». Турэмныя рэаліі зарыфмаваныя і апісаныя так, каб дзеці «ня надта палохаліся, але й не захапляліся»
Журналіст Генадзь Шарыпкін
Напрыканцы прэзэнтацыі жонка Алега Грузьдзіловіча Мар'яна выканала некалькі песен
Алег Грузьдзіловіч падпісвае кнігу