На канале музыкі выйшла першае відэа новага праекту.
На YouTube-канале Лявона Вольскага зьявіўся першы выпуск праграмы «Нашы ў Польшчы». У ім ідзе аповед пра варшаўскую вуліцу імя Людвіка Кандратовіча.
Аўтар у суправаджэньні трох чарапах, неад’емных удзельніц выпуску, расказвае пра паходжаньне назвы вуліцы і яе цікавінкі.
Як і дзясяткі іншых беларускіх творцаў, Лявон Вольскі апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Цяпер ён піша музыку, выступае з канцэртамі і ўдзельнічае ў відэапраектах у Польшчы, дзе жыве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт VOLSKI выпусьціў альбом «Лісты палітвязьням»