Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Эстонія спыніла выдачу віртуальнага рэзыдэнцтва грамадзянам Расеі і Беларусі. У выпадку атрыманьня заяваў на яго падаўжэньне эстонскія ўлады, паводле зьвестак Фонду прадпрымальніцтва і інавацыяў, праходзяць пільную праверку, у рамках якой ацэньваюць «магчымыя рызыкі і аналізуецца ў тым ліку іх унёсак у разьвіцьцё эканомікі Эстоніі».
Паводле афіцыйных зьвестак, па стане на сакавік 2022 году ў Эстоніі налічвалася 8,5% лічбавых рэзыдэнтаў расейскага і беларускага паходжаньня. Да канца лета 2024 году гэты паказчык зьнізіўся да 5%.
Электроннае рэзыдэнцтва Эстоніі ў сакавіку 2022 году мелі 4421 расейцаў і 902 беларусы. Па стане на верасень 2024 году іх колькасьць скарацілася да 2473 і 565 чалавек адпаведна.
Лічбавае рэзыдэнцтва ў Эстоніі запусьцілі ў 2014 годзе. Яно дае замежным грамадзянам абаронены доступ да электронных паслуг краіны: з электронным эстонскім ID можна падпісваць дакумэнты лічбавым подпісам, засноўваць у краіне кампаніі, дыстанцыйна ўдзельнічаць у кіраваньні імі без прызначэньня дырэктарам грамадзяніна краіны, зьдзяйсьняць анлайн-плацяжы. Таксама зь ягонай дапамогай можна весьці спрошчаны дакумэнтаабарот і дэкляраваць заплачаныя ў краіне падаткі.
На сёньня статус віртуальнага рэзыдэнта Эстоніі маюць 59 тысяч 644 замежнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія таксама забараніла ўезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах