Таксама пад абмежаваньні трапіць і Расея.
З 1 кастрычніка Банк ЦэнтарКрэдыт (БЦК) спыніць плацяжы ў Беларусь і Расею ў далярах і эўра. Пра гэта піша фінансавае выданьне Frank Media.
У банку ўдакладнілі, што спыняць пераводы з контрагентамі ў Расеі і Беларусі ва ўсіх замежных валютах, акрамя расейскіх і беларускіх рублёў, а таксама казаскіх тэнге.
Раней гэты банк ужо перастаў прымаць і адпраўляць плацяжы ў фунтах стэрлінгаў, швайцарскіх франках і японскіх енах.
Рашэньне патлумачылі «санкцыйнымі абмежаваньнямі».
У 2022 годзе БЦК купіў «дачку» расейскага «Альфа Банку» ў Казахстане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбольш грошай беларусы трацяць на ежу. За рысай беднасьці жыве больш за 329 тысяч чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валавы замежны доўг Беларусі за другі квартал вырас на 0,7%