30 год рэжым Лукашэнкі змагаўся з тым, што яго называюць дыктатарскім. Прапагандысты вылазілі са скуры, каб даказваць адваротнае. Лукашэнка наймаў нават піяршчыка зь Вялікай Брытаніі, каб палепшыць свой імідж. Але выглядае, што ўсё марна і яны здаліся. Праўда, ёсьць нюансы.
Паводле арганізацыі Freedom House, Беларусь перайшла ў шэраг жорсткіх аўтарытарных рэжымаў і зьяўляецца адной з самых несвабодных краінаў у сучасным сьвеце.
Так званы гіт ад беларускіх прапагандыстаў «Баляда пра дыктатара» нездарма прадстаўляла прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант. Менавіта яна яшчэ ў 2019 годзе агучыла новы падыход беларускіх прапагандыстаў.
Як дыктатары спрабуюць размыць паняцьце «дыктатура», тлумачыць Дзьмітры Гурневіч: