У Беларусі завялі крымінальную справу супраць Сяргея Скулаўца, які пэўны час працаваў на тэлеканале «Белсат», потым вёў невялікі агурковы бізнэс у Беларусі і ўрэшце пераехаў у ЗША.
«Сьледчы камітэт распачаў супраць мяне справу. Зь ператрусам прыехалі да мамы, праглядзелі мабільнік, забралі яе, завезьлі на мой хутар. Падрабязнасьцяў, на жаль, ня ведаю зусім, але справа дакладна зьвязаная зь „Белсатам“», — паведаміў Сяргей Скулавец на сваёй старонцы ў Facebook.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можна зарабіць на агурках? Журналіст праверыў на сабе5 чэрвеня гомельскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў на вядоўцаў і ўдзельнікаў праграмы «Плян: Б», якая выходзіць на «Белсаце», крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), што прадугледжвае абмежаваньне волі на тэрмін да 4 гадоў ці пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў. Фігурантамі справы зрабіліся больш за два дзясяткі асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы Белсату «Плян:Б» прыпынілі18 верасьня тэлеканал «Белсат» паведаміў, што крымінальныя справы супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня.
У ліпені 2021 году тэлеканал прызналі «эстрэмісцкай арганізацыяй».
У Беларусі за кратамі знаходзяцца 33 журналісты, якія супрацоўнічалі зь незалежнымі СМІ.