У Горадзенскім абласным судзе 20 верасня скончыўся судовы працэс над палітзьняволенай Аксанай Ляпко паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Судзьдзя Валер Раманоўскі асудзіў 50-гадовую жанчыну на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».
Пракурор Дзяніс Корда раней папрасіў для жанчыны 3 гады і 6 месяцаў калёніі.
Аксану затрымалі 23 студзеня ў межах рэйду па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 верасьня: на Гомельшчыне затрымалі 7 чалавек; у Глыбокім — сама меней 5Магілёўца па вяртаньні з Расеі асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2 гады «хатняй хіміі»
У судзе Ленінскага раёну Магілёва 20 верасьня разглядалі крымінальную справу супраць Льва Іўчына паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Працэс вяла судзьдзя Вікторыя Палякова.
Льву Іўчыну 21 год. Хлопец доўгі час хаваўся ў Расеі, паведамляюць праваабаронцы. Сёлета вярнуўся ўлетку ў Беларусь, дзе яго і затрымалі.
У выніку Льву Іўчыну прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі».
Паводле таго ж артыкулу раней асудзілі бацьку Льва, палітзняволенага Валерыя Іўчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: новыя суды за «садзейнічаньне экстрэмізму» ў Менску і Віцебску