Дата дня
22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.
22 верасьня – Сусьветны дзень без аўтамабіля. Ён праводзіцца штогод ад 1994 году. Беларусь далучылася да гэтай міжнароднай акцыі ў 2008 годзе (першымі былі Ісьляндыя, Францыя і Вялікая Брытанія). Кіроўцаў заклікаюць у гэты дзень адмовіцца ад выкарыстаньня асабістага аўтатранспарту і матацыклаў.
Гэты дзень у гісторыі
1792 — абвяшчэньне Францускай Рэспублікі, пачатак адліку францускага рэспубліканскага календара.
1862 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн абвясьціў пра вызваленьне рабоў зь няволі.
1908 — Баўгарыя атрымала незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі.
1939 — савецкія войскі занялі Беласток.
1939 — супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.
1943 — забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Яго забіла Алена Мазанік, якая служыла ў яго пакаёўкай.
1980 — нападам Іраку на Іран пачалася васьмігадовая вайна паміж імі.
У гэты дзень нарадзіліся
1791 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.
1875 — Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.
1903 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.
1925 — Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, публіцыст.
1932 — Альгірдас Бразаўскас, прэзыдэнт Літвы (1993–1998).
У памяці
1850 — Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзяяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.
1917 — Ігнат Буйніцкі, тэатральны дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., стваральнік беларускага прафэсійнага тэатру.
1999 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.