Украіна павінна будзе вярнуць яго цягам 40 гадоў.
На сумеснай з прэзыдэнтам Украіны прэсавай канфэрэнцыі ў пятніцу фон дэр Ляен сказала, што выдзяленьне буйнога крэдыту — чарговы крок у выкананьні абавязаньняў «Групы сямі» па доўгатэрміновай падтрымцы Ўкраіны.
Абавязаньні, пра якія кіраўніцтва краін G7 заявіла на саміце NATO ў Вільні ў ліпені, уключаюць у сябе як вайсковую дапамогу, гэтак і дапамогу ў аднаўленьні краіны падчас вайны і пасьля яе заканчэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны G7 ухвалілі выдзяленьне Ўкраіне $ 50 млрд за кошт расейскіх актываў да канца годуУладзімір Зяленскі ў адказ паведаміў, што атрыманыя сродкі будуць укладзеныя перш за ўсё ў падтрымку энэргетычнага сэктару, будоўлю сховішчаў і іншай інфраструктуры абароны цывільнага насельніцтва, а таксама ў разьвіцьцё ўкраінскай абароннай прамысловасьці. Таксама ён згадаў пляны ўкраінскага кіраўніцтва наконт новых закупак заходніх узбраеньняў, найперш сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Financial Times удакладняе, што згаданая сума — гэта даход, які ЭЗ атрымлівае ад замарожаных пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну актываў Цэнтрабанку РФ у Эўропе. Цяпер у ЭЗ замарожаныя актывы расейскіх дзяржаўных структураў прыкладна на 200 мільярдаў эўра. Юрыдычны мэханізм, які дазволіў бы канфіскаваць іх, пакуль не распрацаваны, аднак ЭЗ забірае і пералічвае на патрэбы Ўкраіны даходы ад іх.