Затрыманьні ў Глыбокім
За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі як мінімум траіх жыхароў Глыбокага. Адзін з затрыманых паказаны на відэа са слядамі пабіцьця, піша «Вясна».
Па зьвестках «Вясны», затрымалі 12чалавек, у тым ліку краязнаўцу і грамадзкага актывіста Паўла Лаўрыновіча. Частку затрыманых адразу адвезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК («Арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Дызайнэра судзяць за «садзейнічаньне экстрэмізму»
14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разглядаць справу супраць 41-гадовага дызайнэра-ілюстратара Сяргея Скібінскага.
Яго абвінавачваюць паводле артыкулаў аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (частка 1 і частка 2 артыкула 361-4 КК) і грубым парушэньні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), піша «Наша ніва».
Скібінскі раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.by, якое праіснавала да 2020 году. У беларуса адкрыты ІП у сфэры дызайну, ён стварае ілюстрацыі.
Калі менавіта затрымалі мужчыну, невядома. У сацсетках апошні раз мужчына быў 19 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 верасьня: затрымалі былога фаната ФК «Нёман»