«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт

«Куды коціцца сьвет»

100 найлепшых музэяў сьвету за год прымаюць амаль 180 мільёнаў наведнікаў. За год парыскі музэй Люўр наведвае больш за 9 мільёнаў чалавек. Гэта столькі ж, колькі жыве ў Беларусі. Яшчэ больш, 12 мільёнаў, наведалі за год тэатар «Брадвэй» у Нью-Ёрку.

Навошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкіданьне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым?

Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».

01:31 — у чым сутнасьць мастацтва?

03:34 — што дае чалавеку спажываньне мастацтва?

05:53 — ці можна навучыцца разумець культуру?

08:19 — навошта хадзіць у музэі, калі ўсё ёсьць у інтэрнэце?

12:21 — найлепшыя музэі, паводле Мікіты Моніча

16:14 — як ідзе кампанія асьветы замежных музэяў наконт сувязяў вядомых мастакоў зь Беларусьсю

20:34 — ці маглі б віртуальныя музэі стаць разьвязаньнем, калі не хапае экспанатаў

26:27 — ці праблема гэта, калі некаму падабаецца музыка сясьцёр Грузьдзевых?

28:13 — калі высокае мастацтва ператвараецца ў маскультуру?

32:21 — чаму многія людзі рагочуць з сучаснага мастацтва?

40:38 — ці могуць музэі быць самаакупнымі?

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.