«Дзень народнага адзінства» Лукашэнка прыдумаў пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі. Але калі добра прыгледзецца, то ў сытуацыі беларусаў у міжваеннай Польшчы можна знайсьці шмат супольнага з той Беларусьсю, якую Лукашэнка і яго паплечнікі будуюць апошнія чатыры гады.