Пра гэта паведамляе амбасада ЗША ў Беларусі.
Рут Уолер — амэрыканка, якая аказвала дапамогу падчас працы зь Місіяй ААН для дапамогі і аднаўленьня (UNRRА) у пасьляваеннай Беларусі. Яна памерла 4 жніўня 1946 году ў Менску.
Уолер уратавала двух хлопчыкаў, якія танулі ў возеры каля рэзыдэнцыі UNRRА ў Лошыцы. А сама пасьля гэтага захварэла на постгрыпозны мэнінгіт.
Пасьля сьмерці Рут Уолер з СССР зьнялі «пэніцылінавае эмбарга». Пры падтрымцы UNRRА была пабудаваная першая лінія для вытворчасьці пэніцыліну. У першыя пасьляваенныя гады па лініі ААН Беларусі было выдзелена гуманітарнай дапамогі на суму звыш 60 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскай школе прысвоена імя амэрыканкі Рут УолерКамуністычныя ўлады БССР імкнуліся ня згадваць пра амэрыканскі ўнёсак у аднаўленьне разбуранай вайной Беларусі. Толькі ў 2016 годзе адной зь менскіх школаў далі імя Рут Уолер.