За апошнія пяць дзён на беларускіх мэтэастанцыях зафіксавана 70 тэмпэратурных рэкордаў

Ілюстрацыйнае фота

Яшчэ 21 рэкорд цяпла зафіксаваны на беларускіх мэтэастанцыях днём 16 верасьня, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамету.

Абнавіліся максымумы ў Менску (27 градусаў супраць 26,2 у 2020 годзе), Віцебску (27,2 супраць 24,8 у 1964-м) і Магілёве (27,6 супраць 25,6 у 1994-м).

Найгарачэй было ў Жлобіне — 27,8 градуса (ранейшы лякальны экстрэмум — 27,7 у 1994 годзе) пры абсалютным рэкордзе дня 30,4 (16 верасьня 1947 году ў Берасьці).

Акрамя Віцебску, экстрэмумы 60-гадовай даўнасьці перапісаныя ў Полацку — 26,9 (26,3), Шаркаўшчыне — 26,4 (25,8) і Лепелі — 26,4 (26,2); 30-гадовай даўнасьці: у Касьцюковічах — 27,2 (27,1), Горках — 26,9 (25,7), Воршы — 26,5 (25,7) і Езярышчы — 26 (22,5).

Астатнія максымумы пратрымаліся чатыры гады: у Барысаве — 27,3 (25,3), Беразіно — 27,2 (25,2), Стоўпцах — 27,2 (27,1), Клічаве — 27,1 (26,4), Бабруйску — 27,1 (26,7), Сяньне — 26,6 (23,7), Докшыцах — 26,6 (25,1), Бярэзінскім запаведніку — 26,5 (24,8), Мсьціславе — 26,2 (21,2), Лынтупах — 25,5 (25,1).

Паўтораныя рэкорды ў Брагіне (27 градусаў у 1994 годзе) і на станцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне (27,5 у 2020-м).

З 30 жніўня, калі пачаўся чарговы пэрыяд гарачага надвор’я, згодна з падлікамі «Позірку», перакрыта 127 рэкордаў. З 12 верасьня яны фіксуюцца штодня (70 рэкордаў), пры гэтым у Менску — апошнія тры дні.

Не па сэзоне гарачае (да 26–28 градусаў) надвор’е захаваецца мінімум да 20 верасьня, вынікае з прагнозу Белгідрамету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Гомельшчыне гараць тарфянікі. Мясцовыя ўлады супакойваюць, Літва засьцерагае сваіх жыхароў