Ужо сёньня: 105 гадоў візыту ў Менск Пілсудзкага, падчас якога ён выступаў па-беларуску; Шушкевіча абралі кіраўніком Беларусі

Станіслаў Шушкевіч

Падзеі 18 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

18 верасьня 1991 году кіраўніком Беларусі абралі Станіслава Шушкевіча.

Станіслаў Шушкевіч быў доктарам фізыка-матэматычных навук, прафэсарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня 2022 году. Яму было 87 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго імя назаўсёды ўвайшло ў гісторыю». Беларусь і сьвет пра Станіслава Шушкевіча

Гэты дзень у гісторыі

1804 — у мястэчку Сьвіслач адкрыта першая ў Беларусі гімназія.

1814 — пачатак Венскага кангрэсу, які вызначыў новы эўрапейскі сьветапарадак пасьля напалеонаўскіх войнаў.

1915 — нямецкія войскі акупавалі Вільню.

1919 — у акупаваны 8 жніўня 1919 году польскімі войскамі Менск прыехаў з двухдзённым візытам кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудзкі. Падчас візыту ён двойчы выступаў афіцыйна, і абодва разы па-беларуску.

Юзаф Пілсудзкі (у цэнтры), Менск

1947 — створана Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ў ЗША.

1973 — у ААН прынятыя Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына і Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка.

1991 — Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня.

2009 — у Менску на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак па вуліцы Сухой адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага каменя аўстрыйскім габрэям — ахвярам Менскага гета.

У гэты дзень нарадзіліся

1896 — Аркадзь Астаповіч, беларускі графік.

1905 — Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка.

1917 — Вячаслаў Зайцаў, літаратуразнаўца, касмоляг, удзельнік інтэлектуальнай апазыцыі 1960-х — пач. 1990-х.

У памяці

1970 — Джымі Гендрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар. У 2009 годзе часопіс Time абвясьціў Гендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў.

Джымі Гендрыкс

1992 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

Міхась Лынькоў, Янка Відук (Скрыган) і Ілары Барашка на 1-м Усебеларускім зьезьдзе «Маладняка». 25–29 лістапада 1925 г. З фондаў БДАМЛМ

2011 — Галіна Сямдзянава, палітык, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

Галіна Сямдзянава

18 верасьня 2012 году памёр Уладзімер Пузыня, музыка, майстар-рэстаўратар, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе: цытаты і інтэрвію