Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ведае пра адмову грузінскіх уладаў упусьціць у краіну беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, але ня можа на гэта паўплываць.
Гэта вынікае з камэнтару інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франка Вячоркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пускаюць у Грузію«Ведаем аб сытуацыі. Гэта, на жаль, ня першы выпадак зь беларусамі ў Грузіі, але і ня масавая зьява. Па нейкіх прычынах Грузія не тлумачыць прычыны дэпартацыі і не дае магчымасьці абскардзіць рашэньне ці папрасіць прытулку. Хутчэй за ўсё, гэта ініцыятыва спэцслужбаў. У нас пакуль не атрымалася пабудаваць адносіны з урадам Грузіі, а праз парлямэнт, на жаль, вырашаць пытаньні не атрымліваецца», — сказаў Вячорка.
«Мы разьлічваем на больш шчыльнае супрацоўніцтва з грузінскімі ўладамі і падтрымку зь іх боку беларусаў, якія знайшлі там бясьпечны прытулак», — дадаў дарадца Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Непаўналетнюю дачку журналіста Андрэя Мялешкі не аддалі маці, яе дэпартуюць з Грузіі разам з бацькам