Трамп у бясьпецы пасьля страляніны непадалёк ад ягонага поля для гольфу

Дональд Трамп падчас выбарчых дэбатаў 10 верасьня

Непадалёк ад поля для гольфу ў штаце Флорыда, якое належыць экс-прэыздэнту і кандыдату ў прэзыдэнты ЗША Дональду Трампу, адбылася страляніна, кандыдат у прэзыдэнты ЗША не пацярпеў, паведамляе агенцтва Reuters.

Выбарчы штаб Трампа пацьвердзіў гэтую інфармацыю, але не паведаміў дэталяў інцыдэнту. Вядзецца расьследаваньне.

Трамп быў паранены раней падчас замаху, які адбыўся на выбарчым мітынгу ў штаце Пэнсыльванія 13 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак скрытыкаваў абодвух кандыдатаў на выбарах у ЗША, і заклікаў галасаваць «за меншае зло»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Апытаньні ясна паказваюць, што я выйграў». Дональд Трамп адмовіўся ад другіх дэбатаў з Камалай Гарыс