Больш за 100 чалавек загінулі ад паводкі ў М’янме 

Наступствы тайфуну Ягі ў Віетнаме, 8 верасьня

Больш за 100 чалавек загінулі ад паводкі, выкліканай тайфунам Ягі ў М’янме (Бірме).

Прэсавы сакратар хунты, якая кіруе ў краіне, паведаміў, што пацьверджаныя сьмерці 113 чалавек, а яшчэ 64 зьніклі бязь вестак. Больш за 320,000 чалавек пакінулі сваё жытло, паведамляе агенцтва AFP.

Ягі — самы магутны сёлетні тайфун у Азіі — раней прынёс разбурэньні ў Віетнам, Лаос і Філіпіны.

Наступствы тайфуну Ягі ў Віетнаме, 10 верасьня

Наступствы тайфуну Ягі ў Віетнаме, 8 верасьня