Расейскія вайскоўцы чарговы раз ударылі па Харкаве, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
«На гэты момант 25 пацярпелых параненыя, трое зь іх — дзеці», — сказаў Сінегубаў. Ён дадаў, што ў выніку ўдару расейцаў адбыўся пажар у жылым шматпавярховым доме.
Пазней Сінегубаў удакладніў, што выратавальна-пошукавая аперацыя працягваецца. «Адзін пад’езд дома разбураны. Пажар на 9 паверсе. Пашкоджана ня менш за 1500 вокнаў. Дзясяткі пашкоджаных аўтамабіляў. Тры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго 30 параненых», — сказаў ён.
Акрамя таго, па словах Сінегубава, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.
Пазней мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што пацярпелі 33 чалавекі.