У прыгарадзе Адэсы ў выніку ракетнай атакі вечарам 14 верасьня загінулі два чалавекі. Пра гэта напісаў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласьці Алег Кіпер.
У яго допісе гаворыцца, што расейскім ударам былі пашкоджаны жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Падчас агляду на месцы, куды трапіла ракета, знайшлі целы двух загінулых — мужчыны і жанчыны 1958 і 1962 гадоў нараджэньня.
Акрамя гэтага, пацярпела 65-гадовая жанчына. Яна знаходзіцца ў бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасьці.