Касьмічны карабель прыватнай кампаніі SpaceX раніцай у нядзелю паспяхова сеў на ваду каля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.
На яго борце — чацвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнай. Упершыню прыватная асоба, «касьмічны турыст», выйшаў у адкрыты космас.
Камандзір экіпажу — бізнэсовец, мільярдэр Джарэд Айзэкман, які аплаціў місію. У 2021 годзе ён ужо лётаў у космас у складзе місіі SpaceX Inspiration4. Гэтым разам ён выйшаў у адкрыты космас у чацвер, 12 верасьня, на вышыні каля 700 кілямэтраў над Зямлёй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уласны Starlink, ноўтбук, а цяпер яшчэ і Windows. Што адбылося зь беларускімі ноў-хаў, якімі ганарыліся чыноўнікі і Лукашэнка