Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Жыхароў Віцебска затрымалі пасьля размовы з правакатарам
Адзін з затрыманых сказаў падчас размовы з правакатарам у так званай чат-рулетцы «Жыве Беларусь!», «Слава Ўкраіне!», а таксама, што хацеў бы атрымаць зброю ў ваенкамаце і паказаць «волю народа», піша «Вясна».
«Мэдыязона» знайшла старонку аднаго з затрыманых у сацсетках, там ён падпісаны як Юры Янушкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 верасьня: затрымалі яшчэ двух берасьцейцаў за ўдзел у пратэстах, 11 засудзілі ўчора