Паводле зьвестак маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн» раніцай дрон-камікадзэ тыпу «Шахед» перасёк мяжу ў раёне мястэчка Лоеў Гомельскай вобласьці. Бесьпілётнік правёў там каля 30 хвілін.
«Дрон рухаўся заходнім курсам, а далей павярнуў на паўднёвы ўсход і вярнуўся на тэрыторыю Ўкраіны. Ён паляцеў у раён Славуціча», — зазначае «Беларускі Гаюн».
Падчас знаходжаньня бесьпілётніка ў беларускай паветранай прасторы з аэрадрома Баранавічы быў узьняты зьнішчальнік.
Паводле слоў прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, у ноч на нядзелю расейскае войска запусціла па Ўкраіне больш за 70 дронаў. Большасць зь іх былі знішчаныя, паведаміў Зяленскі.
З пачатку вайны Расеі супраць Украіны расейскія бесьпілётнікі і снарады неаднаразова заляталі ў паветраную прастору памежных дзяржаў, у тым ліку Беларусі і краін NATO — у прыватнасьці, Латвіі і Румыніі.
Беларускія ўлады звычайна маўчаць пра такія выпадкі. Але 5 верасьня Мінабароны Беларусі пацьвердзіла факт зьнішчэння цэляў, якія заляцелі ў Беларусь у ноч на 5 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі заявіла пра зьбіцьцё дронаў, у Гомлі прагучалі выбухі