Суд за «абразу» Лукашэнкі пачынаецца ў Мазыры
У судзе Мазырскага раёну распачаўся суд над Паўлам Кебецам. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу («Публічная абраза прэзыдэнта»), піша «Вясна». Мужчыну пагражае да 4 гадоў калёніі. Справу разглядае Галіна Кніжонак.
Мяркуючы па сацсетках, Паўлу 41 год. Апошні раз ён быў актыўны там 17 траўня.
Сілавікі затрымалі двух берасьцейцаў за ўдзел у пратэстах
Сілавікі затрымалі двух берасцейцаў за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, відэа зь імі апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.
«Медиазона» знайшла старонкі затрыманых у сацсетках. Там адзін зь іх падпісаны як Зьміцер Жаўнярук, другі — як Мікіта Мергасаў.
На відэа сілавікоў Мікіта кажа, што ў 2020 годзе быў на пратэстах і назіраў, як іншыя «выварочваюць брук і кідаюць лавачкі ў супрацоўнікаў міліцыі». Зьміцер Жаўнярук кажа, што быў затрыманы за ўдзел у мітынгах разам зь сябрам і што раней сілавікі затрымалі яшчэ аднаго іх прыяцеля. Ён, паводле Зьмітра, ужо «адбывае пакараньне».
У судзе Берасьцейскага раёну 12 верасьня вынесьлі чарговы масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), паведамляе «Вясна».
За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў. Судзьдзя прызначыў ім тэрміны ад 2 гадоў «хатняй хіміі» да 1,5 года калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 верасьня: жыхара Барысава затрымалі за татуаж, гарадзенца — за ўдзел у пратэстах-2020