Дата дня
13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапраўднае імя Андрэй Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст.
Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ.
Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе яго прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў пра Андрэя Мрыя, які першым напісаў пра гвалт і садызм у Чырвонай армііГэты дзень у гісторыі
1501 — Мікелянджэлё пачаў працаваць над скульптурай Давіда.
1562 — князі і баяры ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.
1769 — расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казімірам і Францам Пуласкімі ля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).
1929 — брытанскі навуковец Аляксандар Флемінг упершыню прадставіў публіцы сваё адкрыцьцё — пэніцылін.
1953 — Мікіту Хрушчова абралі першым сакратаром ЦК КПСС.
1974 — беларуская студыя тэлебачаньня пачала трансьляваць каляровыя перадачы.
1994 — дзяржаўная камісія артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.
2020 — у гарадах Беларусі адбыліся Маршы герояў. У Менску міліцыя схапіла больш за 400 чалавек. У Берасьці ў межах пратэстаў пасьля выбараў маніфэстанты «вадзілі карагоды». У 2020-2022 гадах за ўдзел у гэтай акцыі былі асуджаныя сотні людзей.
2020 — Аляксандар Лукашэнка стаў ляўрэатам «Шнобэлеўскай прэміі міру» за забарону воплескаў у 2011-м. Парадыйная прэмія ўручаецца ў Гарвардзкім унівэрсытэце ЗША.
У гэты дзень нарадзіліся
1894 — Юльян Тувім, польскі паэт.
1925 — Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурніца.
1937 — Уладзімер Содаль, беларускі літаратуразнавец, краязнавец, тэлевядоўца.
1944 — Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1958 — Аляксандар Краўцэвіч, беларускі гісторык і археоляг.
У памяці
1592 — Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзеяч, юрыст.
1859 — Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты.
1983 — Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч. У перадваенны час — дырэктар музэю імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.
1988 — у ЗША памёр Францішак Ляхоцкі, беларускі паэт і празаік, вязень ГУЛАГу.
1996 — Эрнст Ляўкоў, геоляг і краязнавец, стваральнік Парку валуноў у Менску.
2003 — Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, пэдагог і грамадзкі дзеяч.
2014 — Пётра Марцаў, журналіст і выдавец, прадпрымальнік, заснавальнік «Белорусской деловой газеты» і штотыднёвіка «Имя».