Людміла Класкоўская — маці журналісткі і былой палітзьняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай. Цяпер яна эвакуаваная зь Беларусі.
Пра гэта паведамляе выданьне «Новы час».
23 студзеня Людзьмілу затрымаў КДБ — у рамках масавай аблавы на сваякоў палітвязьняў па так званай «справе е-дастаўкі».
Пэнсіянерку абвінавацілі ў атрыманьні дапамогі «ад экстрэмісцкіх арганізацыяў»: у кватэры Людмілы прайшоў ператрус, а яе саму прымусілі падпісаць падпіску аб неразгалошваньні.
Пасьля доўгага допыту 67-гадовую жанчыну выпусьцілі, але сказалі чакаць позву ў суд.
Цяпер Людміла Класкоўская ў бясьпецы і разам са сваёй дачкой.