Што «паренёк из Москвы» расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі

Your browser doesn’t support HTML5

Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту «Закат імпэрыі». У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя.

Аксёнаў расказвае пра Вільню ў беларускай гісторыі, беларускую дзейнасьць Магдалены Радзівіл, «краёвыя ідэі» Рамана Скірмунта, рэвалюцыю 1905 году ў Беларусі, Марка Шагала. У сацсетках беларусы хваляць гэты падкаст за нязвыклы для Расеі погляд на беларускую гісторыю.