Беларус загінуў, скочыўшы з 6-га паверху варшаўскай бальніцы

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе польскае выданьне Miejski Reporter, трагедыя адбылася пасьля 9-й раніцы 11 верасьня на вуліцы Кандратовіча ў варшаўскім раёне Брудна, у памяшканьні бальніцы ў корпусе С.

Выданьне піша, што 67-гадовы беларус сказаў у пакоі «Да пабачэньня», пасьля чаго скокнуў з 6-га паверху і загінуў на месцы.

Цяпер на месцы праводзіцца праверка пад кіраўніцтвам пракурора.