Пра гэта паведамляецца на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША.
Пад абмежаваньні трапіла іранская авіякампанія Iran Air. Як гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту, яна «зьяўляецца ключавым элемэнтам сеткі незаконнага распаўсюджваньня іранскай зброі, дазваляючы Ірану набываць матэрыялы двайнога прызначэньня заходняй вытворчасьці для выкарыстанььня ў распрацоўцы бесьпілётных лятальных апаратаў, некаторыя зь якіх перадаюцца Расеі для выкарыстаньня ва Ўкраіне». Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненьні да дзьвюх расейскіх суднаходных кампаніяў і некалькіх зьвязаных зь імі суднаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША пацьвердзіў перадачу іранскіх ракет Расеі і анансаваў новыя санкцыіЗША ўвялі санкцыі сьледам за Вялікай Брытаніяй. Пасьля таго, як стала вядома, што Іран паставіў балістычныя ракеты Расеі, яна ўключыла ў санкцыйны сьпіс 10 іранскіх і расейскіх юрыдычных і фізычных асобаў, а таксама пяць караблёў.
Пад абмежаваньні, у прыватнасьці, падпалі СЭЗ «Энзэлі», кампаніі Baharestan Kish, Saad Sazeh Faraz Sharif і Chekad Sanat Faraz Asia. Супраць трох апошніх арганізацыяў, якія займаюцца вытворчасьцю і распрацоўкай бесьпілётнікаў, ЭЗ увёў санкцыі ў сьнежні 2023 году.
У санкцыйны сьпіс Вялікай Брытаніі ўключаны таксама расейскія Паветрана-касьмічныя сілы, камандаваньне вайскова-транспартнай авіяцыі РФ і 924-ы дзяржаўны цэнтар беспілётнай авіяцыі. Санкцыі закранулі і пяць расейскіх караблёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія ўзмацніла санкцыі супраць Расеі і Ірану