Пад санкцыі трапілі расейскія Паветрана-касьмічныя сілы, камандаваньне вайскова-транспартнай авіяцыі Расіі і 924-ы дзяржаўны цэнтар беспілётнай авіяцыі.
Санкцыі ўведзеныя супраць пяці транспартных караблёў расейскага Вайскова-марскога флёту — сухагрузаў «Скиф-У», «Муса Джалиль», «Бегей», «Балтийский-111» і «Омский-103».
Пад абмежаваньні таксама трапілі некалькі вышэйшых афіцэраў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі і войска Ірану, а таксама кампаніі з абароннага сэктару. У паведамленьні брытанскага ўраду гаворыцца, што аналягічныя санкцыі будуць уведзеныя Злучанымі Штатамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША пацьвердзіў перадачу іранскіх ракет Расеі і анансаваў новыя санкцыіВялікая Брытанія скасуе двухбаковыя пагадненьні аб паветраных зносінах зь Іранам, што абмяжуе магчымасьць Iran Air рабіць рэйсы ў Брытанію. Цяпер кампанія лётае ў Лёндан. Чакаецца, што абмежаваньні будуць уведзеныя і на пералёты іранскай авіякампаніі ў Эўразьвяз.
Новыя абмежаваньні ўведзеныя ў адказ на меркаваную пастаўку Іранам тактычных ракетных комплексаў «Фатэх-360» Расеі. Заходнія разьведкі паведамляюць, што Масква атрымала каля 200 такіх ракет, колькасьць пускавых установак не ўдакладняецца.