Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Берасьцейскага аблвыканкаму.
Хаім Вэйцман нарадзіўся менавіта ў гэтым былым мястэчку Янаўскага раёну. Сёлета 27 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня яго нараджэньня.
Тэлеграм-канал аблвыканкаму паведамляе, што ініцыятыву падтрымалі ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, Міністэрства замежных справаў, Міністэрства культуры і Іванаўскі райвыканкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто з ураджэнцаў Беларусі ствараў Ізраіль. Іх больш, чым вы думаліХаім Вэйцман нарадзіўся ў 1874 годзе ў Моталі, што ў цяперашнім Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, у сям’і чыноўніка, які арганізоўваў сплаў лесу. Хаім быў у бацькоў трэцім дзіцем з 15. Сям’я пазьней пераехала ў Пінск, дзе Хаім Вэйцман скончыў Пінскую рэальную вучэльню. Пасьля ён вучыўся ў Нямеччыне, выкладаў у Жэнэве і Манчэстэры.
Урэшце ўзначаліў Сусьветную сыянісцкую арганізацыю, стаў на чале нацыянальнага габрэйскага руху ў Палестыне, прадстаўляў пазыцыю сыянісцкай арганізацыі ў ААН перад прыняцьцем рэзалюцыі пра падзел Палестыны, у 1949 годзе быў выбраны прэзыдэнтам Ізраілю, прабыў на пасадзе да сьмерці пасьля году на другім тэрміне прэзыдэнцтва.