Гэта адбылося 9 верасьня на сустрэчы з намесьнікам старшыні Эўракамісіі Маргарытысам Схінасам.
«Я рады, што ў нашых адносінах ёсьць адчувальныя зьмены: пачынаюцца перамовы аб лібэралізацыі візавага рэжыму, прынятае рашэньне аб падтрымцы Рэспублікі Армэнія з Эўрапейскага фонду міру, што мы высока цэнім», — сказаў Пашыньян.
Ён адзначыў, што ў Армэніі «ідуць дыскусіі» адносна магчымасьці ўступленьня краіны ў Эўразьвяз. «Неабходна дэталёва і комплексна падысьці да гэтай тэмы. Тут важна прыслухацца да заўвагаў і парадаў нашых партнэраў з ЭЗ», — дадаў палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ерэване пачатак перамоў з Эўразьвязам пра бязьвізавы рэжым назвалі «важнай вяхой» у партнэрствеУ ліпені прэсавая служба Рады ЭЗ абвясьціла пра афіцыйны пачатак перамоваў аб бязьвізавым рэжыме з Армэніяй. Рашэньне краін-удзельніц пачаць «дыялёг аб лібэралізацыі візавага рэжыму» адбываецца на фоне намаганьняў ураду Армэніі зблізіцца з Захадам і росту напружанасьці ў адносінах з Расеяй.
Аднак пакуль атрымаць візу ў эўрапейскія краіны — складаная задача для грамадзян Армэніі.
У візавых цэнтрах Ерэвана, дзе афармляюць візы ў Грэцыю, Аўстрыю, Літву і Харватыю, вялізарныя чэргі. Хоць такі ажыятаж назіраецца ня кожны дзень, часам людзі чакаюць візаў месяцамі.