Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці, які знаходзіцца на вуліцы Віленскай, 20 у Вільні (Vilniaus g. 20), апублікаваў расклад імпрэзаў, якія можна наведаць у рамках Тыдня беларускай культуры:
- 9 верасьня, панядзелак. Прэзэнтацыя кнігі Зьмітра Бартосіка «Забіць упалмінзага».
- 10 верасьня, аўторак. Дзень шляхетнай культуры (наведнікаў чакае міні-лекцыя пра кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсэртаў паводле старадаўніх рэцэптаў).
- 11 верасьня, серада. Лекцыя Сяргея Харэўскага «Спадчына братоў Луцкевічаў» (наведнікі лекцыі даведаюцца пра гісторыю легендарнага Беларускага музэю ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).
- 12 верасьня, чацьвер. Шпацыр памяці братоў Луцкевічаў, прысьвечаны 140-м угодкам з дня нараджэньня Антона і 105-й гадавіне спачыну Івана.
- 13 верасьня, пятніца. Сяргей Дубавец прэзэнтуе свае новыя кнігі «Занзібар» і «Стагодзьдзе НН».
- 14 верасьня, субота. На падворку Цэнтру беларускай культуры і супольнасьці правядуць кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасьці, удзел возьмуць ня толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасьцяў, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, квэст, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа).
Падчас кірмашу наведнікаў чакаюць два майстар-клясы: шляхетны чокер (удзельнікі зробяць сабе гарлячкі з выявамі вялікіх княгінь літоўскіх і беларускіх шляхцянак, даведаюцца пра іхныя лёсы, а таксама дазнаюцца, да каго зь іх падобныя самі), і торбу з набіванкай (удзельнікі навучацца рабіць набіванку і зробяць сабе торбу для пакупак з рознымі малюнкамі на свой густ).
Таксама падчас кірмашу прадвядуць вынікі конкурсу мастакоў «Жоўтыя вазы», зладзяць дранік-фэст і прэзэнтацыю выставы «Гефкер», а вулічны тэатар пакажа пастаноўку «Сцежкамі вандроўных скамарохаў».
Адмыслова запрошаныя госьці: Алесь Лютыч (гурт B.N. Бяз назвы), Алена Жалудок і Дзьмітры Есяневіч (актор Купалаўскага тэатру).
- 15 верасьня, нядзеля: Багач (традыцыйнае сьвяткаваньне беларускага «Багача», плянуецца правядзеньне адпаведнага абраду, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, падвядзеньне вынікаў вясёла-сур’ёзнай лятарэі «Багач»).
Цягам усяго тыдня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці працуе фотазона «П’ем каву з братамі Луцкевічамі».
Больш падрабязныя зьвесткі па праграме будуць публікаваць у сацыяльных сетках Віленскага беларускага музэя імя Івана Луцкевіча і Цэнтру беларускай культуры й супольнасьці ў Вільні.
Уваход на імпрэзы вольны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні за дзень атакавалі тры беларускія ўстановы. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віленскі шэлтэр «Замак»: 2000 беларускіх уцекачоў атрымалі дапамогу, сотні занятыя валянтэрствам і добрачыннасьцю. ФОТА