Паводле яго, танкі «адведзеныя ад лініі баявога судакрананьня і ў асноўным вядуць агнявое ўзьдзеяньне на праціўніка з закрытых агнявых пазыцый».
Танк «застаўся той баявой сілай, якой быў увесь час, аднак яго аблічча значна зьмянілася», сказаў Кільчэўскі.
Прадстаўнік ведамства паведаміў аб мадэрнізацыі танкавага парку беларускай арміі, у тым ліку з ужываньнем «мер абароны» ад бесьпілётных лятальных апаратаў.
Дзень танкіста ў Беларусі адзначаецца ў другую нядзелю верасьня.
У віншаванні, апублікаваным прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі 8 верасьня, ён выказаў перакананьне, што танкавыя часткі і падразьдзяленьні «і надалей будуць надзейным шчытом для краіны і народа ад памкненьняў любых агрэсараў, гарантам міру і бясьпекі».
Воіны-танкісты беларускай арміі «годна працягваюць баявыя традыцыі сваіх папярэднікаў, пасьпяхова асвойваючы новыя і мадэрнізаваныя ўзоры бранятанкавай тэхнікі, дэманструюць высокі ўзровень прафэсійнай падрыхтоўкі падчас мерапрыемстваў апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі», сьцьвярджае міністар абароны Віктар Хрэнін у сваім віншаваньні.
- Тэрмінам «спэцыяльная ваенная аперацыя» расейскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якая вядзе РФ супраць Украіны пры падтрымцы афіцыйнага Менска з 24 лютага 2022 году.