У Нясьвіскім райвыканкаме Ігару Случаку адказалі, што цяпер у цэнтральнай частцы Нясьвіжа «для зручнасьці турыстаў і гасьцей горада» ёсьць указальнікі з найменьнямі вуліц па-расейску, якія абнавілі ў 2023 годзе, таму «няма неабходнасьці і дадатковых фінансавых сродкаў для замены іх толькі зыходзячы з Вашых пажаданьняў».
Улады Лунінца адказалі, што не атрымлівалі скаргаў і прапановаў ад жыхароў Луінінецкага раёну наконт замены шыльдаў, таму «ўсталяваньне новых указальнікаў вуліц і іншых геаграфічных аб’ектаў зьяўляецца немэтазгодным».
У Мсьціславе ў адказе моўнаму актывісту зазначылі, што «раён мае шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва з прымежнымі раёнамі Смаленскай вобласьці РФ», і падчас правядзеньня знакавых мерапрыемстваў у горадзе іх «гасьцям і ўдзельнікам зручна чытаць назвы населеных пунктаў як на расейскай, так і беларускай мовах». У сувязі з гэтым, усталяваньне новых указальнікаў у мясцовым райвыканкаме таксама палічылі «немэтазгодным».
У Вілейскім райвыканкаме адказалі, што паколькі патрабаваньняў да нанясеньня надпісаў на вулічных шыльдах і ўказальніках адрасоў і напрамкаў прававымі актамі Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлена, перарабляць расейскамўныя надпісы «немэтазгодна».
У Лагойскім райвыканкаме адказалі, што наяўныя шыльды «маюць эстэтычны выгляд і не згубілі сваёй акутальнасьці згодна заканадаўству».
Разам з тым, актывіст атрымаў і некалькі станоўчых адказаў.
У Ваўкавыску, Мядзеле, Шклове і Пастаўскім раёне актывісту паабяцалі, што ўсе новыя вулічныя шыльды будуць толькі на беларускай мове.
Таксама знакі на беларускай мове пачалі ставіць на мясцовых дарогах Бабруйскага раёну, вынікае з адказу, які актывіст атрымаў ад намесьніка старшыні Бабруйскага райвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не маглі карыстацца карткамі, тэлефонамі, аўта, часам нават сваімі імёнамі». Гісторыя падпольнага жыцьця Нагорнай і Случака. ВІДЭА