Аб ім паведаміў міністар абароны Ллойд Осцін, які раней узяў удзел у чарговым пасяджэньні Кантактнай групы па абароне Ўкраіны ў так званым фармаце «Рамштайн», на якім міжнародныя партнэры Ўкраіны абмяркоўваюць з украінскімі прадстаўнікамі вайсковыя пастаўкі. У пасяджэньні ўзяў удзел і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які прыехаў з візытам у Нямеччыну.
У амэрыканскі пакет увойдуць боепрыпасы, у тым ліку для сыстэм HIMARS і сыстэм супрацьпаветранай абароны, зэнітныя ракеты RIM-7, ПЗРК «Стынгер», а таксама баявыя машыны «Брэдлі» і M113. Дальнабойныя ракеты, пра магчымыя пастаўкі якіх апошнім часам, паводле паведамленьняў СМІ, вядуцца дыскусіі, у паведамленьні не ўзгадваюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На базе «Рамштайн» сабралася кантактная група дапамогі Ўкраіне з удзелам ЗяленскагаАб новых пакетах дапамогі Ўкраіне ў пятніцу паведаміў таксама шэраг іншых краін — у прыватнасьці, Нямеччына паставіць 12 самаходных артылерыйскіх установак, а ў супрацоўніцтве з Даніяй і Нідэрляндамі — 77 танкаў «Леапард 1А5». Міністар абароны Канады Біл Блэр заявіў, што новы пакет канадзкай дапамогі будзе ўключаць у сябе авіяцыйныя ракеты CRV-7, а таксама стралковую зброю.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім выступе закрануў пачаты месяц таму ўкраінскі наступ у расейскай Курскай вобласьці. Па словах Зяленскага, УСУ здолелі заняць 1300 квадратных кілямэтраў расейскай тэрыторыі, а расейскія вайскоўцы страцілі каля 6 тысяч салдат забітымі і параненымі. Незалежнага пацьверджаньня зьвестак аб стратах няма, Расея іх не публікуе. Паводле ацэнак, заснаваных на адкрытых крыніцах, тэрыторыю, якую кантралюе Украіна ў Курскай вобласьці, можна ацаніць прыкладна ў 900 квадратных кілямэтраў, яшчэ больш за 300 — у так званай шэрай зоне.
Таксама ў пятніцу Зяленскі сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам.
Шольц ізноў заявіў, што Нямеччына будзе падтрымліваць Украіну «столькі, колькі гэта спатрэбіцца», а Зяленскі зазначыў, што абмяркоўвалася падрыхтоўка да другога «саміту міру».