«Для яе як для дасьведчанай дыпляматкі Беларусь — вядомая краіна. Яна ўжо двойчы пабывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі з 2015 па 2019 год і як сталая прадстаўніца амбасады Нямеччыны ў Менску з 2000 па 2003 год», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.
Віктарын таксама працавала амбасадаркай у Латвіі, Нідэрляндах і Армэніі, а да нядаўняга часу была кіраўніцай прадстаўніцтва ЭЗ у Армэніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cтаршыня прадстаўніцтва ЭЗ і дыпляматы эўрапейскіх краін наведалі рэдакцыі Tut.by і БелаПАН«Андрэа Віктарын пачала сваю кар’еру на дыпляматычнай службе падчас падзеньня Бэрлінскай сьцяны і ўзьяднаньня Нямеччыны. Раней яна вывучала гісторыю і нямецкую мову на пэдагагічным факультэце ў Боне. Як гісторыку ёй важна прызнаваць гістарычную адказнасьць немцаў перад беларускім народам і выступаць за прымірэньне і разуменьне», — паведамляе амбасада.
«Мы рады адзначыць, што ў асобе спадарыні Віктарын атрымалі дасьведчаную дыпляматку і кіраўніцу, якая вельмі любіць краіну Беларусь і яе народ. Як і яе папярэднік Міхаэль Новак, яна будзе працаваць над далейшым разьвіцьцём і паглыбленьнем сяброўства паміж беларускім і нямецкім народамі», — заяўляе нямецкая амбасада.