У горадзе Ўіндэр у амэрыканскім штаце Джорджыя ў сераду невядомы пачаў страляць.
Тэлеканал NBC паведаміў, што як найменей 4 чалавекі загінулі, а 9 былі параненыя. На відэа, зьнятым тэлеканалам CNN на месцы здарэньня, было відаць як мінімум пяць машын хуткай дапамогі і адзін мэдычны верталёт.
Меркаваны нападнік затрыманы. Паведамляецца, што гэта падлетак, але невядома, як ён зьвязаны са школай, дзе адбыўся напад.
У горадзе прынялі павышаныя меры бясьпекі, будынак школы ачэплены. Вучняў адпусьцілі дадому.