Дата дня
5 верасьня 2002 году памёр Артур Вольскі, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХI ст., сын Віталя Вольскага і бацька Лявона Вольскага.
Гэты дзень у гісторыі
1905 — падпісаньнем Портсмуцкай дамовы скончылася расейска-японская вайна.
1914 — пачалася бітва на Марне паміж Францыяй і Нямеччынай у часе Першай сусьветнай вайны.
1918 — у савецкай Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор».
1957 — Кубінская рэвалюцыя: паўстаньне на марской базе Сьенфуэгас. У ходзе баёў загінулі каля 200 маракоў, 600 цывільных асобаў і 100 жаўнераў урадавых войскаў.
1958 — у ЗША ўпершыню апублікаваны раман Барыса Пастарнака «Доктар Жывага».
1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі, а потым забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў.
1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці».
У гэты дзень нарадзіліся
1638 — Людовік XIV, кароль Францыі, які займаў пасад 72 гады.
1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог.
1879 — Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр пачатку ХХ стагодзьдзя, выканаўца замаху на менскага губэрнатара Паўла Курлова.
1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, палітычны дзеяч, бацьцка Віталя Вольскага і дзед Лявона Вольскага.
1901 — Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1917 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982–1997 гадах.
1946 — Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі рок-музыка, лідэр гурту Queen.
1964 — Сяргей Лазьніца, украінскі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.
У памяці
1569 — Пітэр Брэйгель старэйшы, флямандзкі мастак.
1937 — Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст.
1992 — Міхал Ляпеха, рабочы, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.
1997 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году.