Дата дня
4 верасьня 1981 — нарадзіўся Максім Знак, юрыст, літаратар, палітвязень.
Максім Знак быў прадстаўніком штабу экс-банкіра Віктара Бабарыкі, які прэтэндаваў на пасаду прэзыдэнта, а таксама сябрам першага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі. 6 верасьня 2021 году Знака асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 361 («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»), арт. 357 («Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім») Крымінальнага кодэксу.
Палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада (бяз сувязі з вонкавым сьветам) зь лютага 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтру Вацлава ГавэлаГэты дзень у гісторыі
476 — зрынуты апошні рымскі імпэратар Ромул Аўгустул, што стала канцом Заходняй Рымскай імпэрыі.
1390 — крыжакі разам зь Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
1580 — у ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасьля 2-тыднёвай аблогі ўзялі горад Вялікія Лукі.
1583 — у Берасьцейскай друкарні выдалі Біблію, дзе былі зьмешчаныя ўсе тэксты Старога і Новага запаветаў, вядомую як Берасьцейская або Радзівілаўская Біблія. Гэта самая вялікая і багата аформленая беларуская кніга XVI стагодзьдзя.
1776 — на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай, створаная Полацкая губэрня.
1870 — зрынуты францускі імпэратар Напалеон III, абвешчаная Трэцяя Француская Рэспубліка.
1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Лунінцы.
1991 — над будынкам Вярхоўнай Рады Ўкраіны ўпершыню ўзьняты жоўта-блакітны сьцяг.
1998 — заснаваная кампанія Google.
Студэнты Стэнфардзскага ўнівэрсытэту ў ЗША Лары Пэйдж і Сяргей Брын 4 верасьня 1998 году зарэгістравалі кампанію Google. Першапачаткова яна месьцілася ў гаражы ў Каліфорніі. Google і аднайменная пошукавая сыстэма зрабіліся настолькі культавымі, што ад гэтай назвы нават утварыўся дзеяслоў.
1998 — трыбунал ААН па вайсковых злачынствах у Руандзе асудзіў яе былога прэм’ера Жана Камбанда за акты генацыду ў 1994 годзе.
2006 — у Нацыянальнай бібліятэцы адкрыўся музэй кнігі.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Юльюш Славацкі, польскі паэт.
1893 — Юзюк Фарботка, паэт, грамадзка-культурны дзеяч, заоляг.
1936 — Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.
У памяці
1891 — Міхаіл Каяловіч, расейскі гісторык беларускага паходжаньня, адзін з пачынальнікаў ідэалёгіі заходнерусізму на Беларусі.
1963 — Рабэр Шуман, прэм’ер-міністар Францыі, адзін з ідэолягаў стварэньня Эўразьвязу.
1985 — Васіль Стус, украінскі паэт, праваабаронца, палітвязень.
1997 — Міхась Раманюк, мастацтвазнаўца, мастак, этнограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980— 1990-х.