Паводле тлумачэньня Нацбанку «назва „капейка“ — гэта насамрэч сымбаль маскоўскай акупацыі. А „шаг“, наадварот, старажытнаўкраінскага паходжаньня і выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх грашовых разьліках з XVI стагодзьдзя».
Рэгулятар нагадвае, што назва «шаг» ужывалася і ў клясычнай украінскай літаратуры, у прыватнасьці, у творчасьці Тараса Шаўчэнкі і Лэсі Ўкраінкі.
Падчас Украінскай рэвалюцыі 1917–1921 гадоў у рэальны грашовы зварот былі ўведзеныя банкноты з назвай «шаг», што было замацавана на заканадаўчым узроўні. Мяркуецца, што манэты «капейка» і «шаг» будуць у абарачэньні паралельна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзянку Беларусі затрымалі ў Армэніі за ўдзел у пратэстах 2020 году