Форум Ціхаакіянскіх астравоў выдаліў спасылкі на Тайвань з камюніке групы пасьля скаргаў з боку Кітая — зьмяненьне, якое Тайбэй асудзіў як «грубае ўмяшаньне», але якое, па словах чыноўніка форуму, не зьмяніла рашэньняў лідэраў. Пра сытуацыю піша Reuters.
Камюніке, апублікаванае ў пятніцу па выніках саміту 18 краін, уключала разьдзел пад назвай «Адносіны з Тайванем/Кітайскай Рэспублікай», у якім гаварылася, што «лідэры пацьвердзілі рашэньне лідэраў 1992 году аб адносінах з Тайванем/Кітайскай Рэспублікай».
Пасьля гнеўнага адказу кітайскага пасланьніка камюніке выдалілі са старонкі форуму ў той жа вечар, а ў суботу раніцай быў апублікаваны новы дакумэнт са спасылкамі на Тайвань.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Кітаю абвінаваціў ЗША ў размываньні «мірнага ўзьяднаньня» з ТайванемКітай заяўляе, што Тайвань зьяўляецца адной зь яго правінцый, якая ня мае права на міждзяржаўныя адносіны, пазыцыя, якую дэмакратычна кіраваны востраў рашуча аспрэчвае. З удзельнікаў форуму трое маюць дыпляматычныя адносіны з Тайванем, а 15 прызнаюць Кітай, буйнога крэдытора інфраструктуры краін Ціхаакіянскіх астравоў, дзе Пэкін імкнецца павялічыць сваю прысутнасьць у сфэры бясьпекі.
Пасьля выдаленьня спасылак на Тайвань міністэрства замежных спраў Тайваня заявіла ў суботу:
«Тайвань асуджае грубае і неразумнае ўмяшаньне і ірацыянальныя паводзіны Кітая, якія падрываюць рэгіянальны мір і стабільнасьць, і заклікае ўсе краіны-аднадумцы зьвярнуць пільную ўвагу на дзеяньні Кітая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тайвань дадаткова абмежаваў пастаўкі станкоў у Беларусь, каб урэзаць іх магчымае выкарыстаньне ў ваенных мэтах