Удзень 1 верасьня расейскія вайскоўцы нанесьлі ня менш за 10 удараў па Харкаве, параненых ужо як мінімум 41 чалавек, у тым ліку 6-гадовае дзіця, паведаміў начальнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Ідзе разбор завалаў спартовага комплексу.
«Адзін з удараў прыпаў на тэрыторыю прыватнай забудовы. Гараць некалькі аб’язных дарог, супэрмаркет. Ёсьць пацярпелыя, у тым ліку мэдыкі», — напісаў мэр Харкава Ігар Церахаў.
Сярод параненых двое мэдыкаў, адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.
Войскі Расеі цягам дня некалькі разоў абстралялі Харкаўскую вобласьць, а ўдзень — масаваны абстрэл самога Харкава.
Спачатку ўлады казалі пра 13 параненых чалавек, але затым колькасьць пацярпелых стала расьці.
«Людзі працягваюць зьвяртацца па мэдычную дапамогу. Сярод пашкоджаных — аддзяленьне „Новай пошты“, крамы, спартовы комплекс, гандлёвы цэнтар, аўтамабілі. Праціўнік цэліў выключна па цывільнай інфраструктуры. Ліквідацыя наступстваў працягваецца», — гаворыцца ў паведамленьні харкаўскіх уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласьць. Перад гэтым расейцы абстралялі Кіеўшчыну і ХаркаўТаксама сёньня стала вядома, што адна з параненых у мястэчку Курахова на Данеччыне памерла ў шпіталі. Агульная колькасьць ахвяраў таго абстрэлу вырасла да чатырох чаалвек.