Новыя зьмены ў працэдуры прыёму дакумэнтаў на замежныя візы.
Цэнтар VFS Global паведаміў на сваім сайце, што спыняе кур’ерскую дапамогу ў падачы дакумэнтаў на візу. Патрабуецца толькі асабістая прысутнасьць. Такія зьмены ўводзяць з 1 верасьня.
«З 1 верасьня 2024 году прыём візавых заяў з дапамогай кур’ерскай падачы дакумэнтаў спынены», — напісана ў афіцыйным паведамленьні цэнтру.
Цяпер усім беларускім заяўнікам, за выключэньнем непаўналетніх, неабходна падаваць заявы ў візавых цэнтрах Польшчы асабіста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі шэнгенскіх візаў беларусам давалі раней і колькі цяпер. А таксама дзе і як іх яшчэ можна зрабіць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 3,4% адмоваў. Колькі шэнгенскіх візаў выдалі беларусам у 2023 годзе і якія краіны