Заслужаны артыст Георгі Маляўскі памёр на 78-м годзе жыцьця, паведамляе «Люстэрка». Маляўскі доўгія гады працаваў у Купалаўскім тэатры і сышоў зь яго трупы ў 2020 годзе.
Георгі Маляўскі нарадзіўся ў 1946 годзе ў Менску. У 1970-м скончыў акторскі факультэт беларускага Тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер Акадэмія мастацтваў). Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камэдыі ў Бабруйску. З 1971 года — у Купалаўскім тэатры.
Сярод яго найбольш значных роляў — А. А. («Эмігранты» Мражэка) і Ян Дабровіч («Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча). Таксама сыграў дзясяткі іншых роляў на купалаўскай сцэне, актыўна здымаўся ў кіно.
У 2020 годзе разам з большай часткай трупы Купалаўскага тэатру запатрабаваў спыніць гвалт супраць мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах. Пасьля таго, як гэтыя патрабаваньні былі адхіленыя, звольніўся з большасьцю калег.
Маляўскі — першы з актораў-купалаўцаў, хто сышоў з жыцьця, не дачакаўшыся вяртаньня ў родны тэатар.